Знайсці
25.09.2018 / 14:426РусŁacБел

Шэйман расказаў Лукашэнку пра візіт у Зімбабвэ

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 25 верасня прыняў з дакладам кіраўніка спраў прэзідэнта Беларусі Віктара Шэймана. Пра гэта БелТА расказалі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка быў праінфармаваны пра візіт Віктара Шэймана ў Рэспубліку Зімбабвэ. Падчас паездкі прайшлі перамовы з прэзідэнтам Эмерсанам Мнангагва, старшынёй Рэзервовага банка, а таксама вядучымі міністрамі, якія курыруюць сферы замежных справаў і міжнароднага гандлю, горнай здабычы і развіцця здабыўной галіны, сельскай гаспадаркі, транспарту і развіцця інфраструктуры.

Дасягнуты пагадненні аб стварэнні прадпрыемстваў, прапрацоўцы пытанняў у галіне сумеснага развіцця інфраструктуры, будаўніцтва чыгуначных, аўтамабільных дарог, стварэння лагістычных цэнтраў. Прынята рашэнне аб стварэнні рабочай групы па адпаведных напрамках.

Акрамя таго, падчас паездкі падпісаныя кантракты на пастаўкі лесанарыхтоўчай, дарожна-будаўнічай, грузавой тэхнікі на 60 млн даляраў.

На рабочай сустрэчы з Лукашэнкам размова таксама ішла аб новых перспектыўных напрамках работы Упраўлення справамі на тэрыторыі Беларусі. Гэта датычыцца перапрацоўкі і вытворчасці сельгаспрадукцыі, сферы інфармацыйных тэхналогій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930