Знайсці
25.09.2018 / 14:3039РусŁacБел

У будынку сінагогі ў Гродне прадавалі майкі з выявай Пуціна

Чытач Аляксандр Лапко даслаў «НН» здымкі, зробленыя ягонай знаёмай 23 верасня ў будынку Вялікай харальнай сінагогі ў Гродне. На іх — сувенірная лаўка, у якой прадаецца майка з выявай прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. На майцы наступны надпіс: «Біць буду асцярожна, але моцна».

У самой сінагозе нам спачатку сказалі, што такога быць не можа і нічога ў іх не прадаецца. Аднак падчас другога тэлефанавання прызналі, што ў будынку сінагогі маецца сувенірная крамка.

Яе ўласніца Алена ў каментары для «НН» сказала, што яны вырабляюць «любыя майкі на замову». Маўляў, гэтую нават і не планавалі прадаваць, проста замоўшчык спазніўся на адзін дзень, то майку было вырашана выставіць на продаж.

«Нейкі чувак замовіў, у нас ні тэлефонаў ягоных не было, нічога. То і вывесілі на продаж. На наступны дзень ён яе забраў», — адказала Алена. Маек з выявай Лукашэнкі ў гэтай сувенірнай крамцы няма.

У самой сінагозе нам сказалі, што не цікавяцца тым, што прадаецца ў краме.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930