Знайсці
25.09.2018 / 13:55РусŁacБел

З падарункавых сертыфікатаў можна будзе вярнуць рэшту

У Беларусі распрацоўваюць палажэнне, якое праясніць усе моманты з рэалізацыяй тавараў, работ і паслуг наконт падарункавых сертыфікатаў ці іншых падобных дакументаў. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі распавяла намеснік начальніка ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ірына Барышнікава.

— Зараз Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) распрацоўвае палажэнні аб рэалізацыі тавараў, работ, паслуг па падарачных сертыфікатах ці іншых падобных дакументах. Прадугледжваецца ўстанавіць магчымасць вярнуць сертыфікат спажыўцом на працягу тэрміну яго дзеяння, устанавіць абавязак прадаўца выдаць спажыўцу рэшту, калі спажывец набыў тавар на суму меншую, чым указана ў сертыфікаце, - распавядае Ірына Барышнікава.

Шматлікія крамы сапраўды не даюць рэшту, калі чалавек узяў тавару на меншую суму, чым каштаваў падарункавы сертыфікат. У многіх нават на сайтах прапісана такое правіла.

Намеснік начальніка ўпраўлення падкрэсліла, што падарункавы сертыфікат - гэта тыя ж грошы, таму лагічна, калі будуць даваць рэшту, у выпадку калі чалавек не патраціў усю суму.

Такое правіла можа з'явіцца ўжо да 23 снежня — гэта дата ўступлення ў сілу закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у закон «Аб абароне правоў спажыўцоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930