Знайсці
25.09.2018 / 12:522РусŁacБел

Італія спрашчае дэпартацыю мігрантаў

Matteo Salvini, Wikimedia Commons

Улады Італіі ўхвалілі законапраект, які дазваляе паскорыць працэс дэпартацыі мігрантаў і пазбаўлення італьянскага грамадзянства асоб, якія абвінавачваюцца ў тэрарызме.

Дэкрэт, які атрымаў назву дэкрэт Сальвіні, дазваляе дэпартаваць мігрантаў, якія ўчынілі цяжкія злачынствы, напрыклад, разбой і згвалтаванне.

У мінулым высылцы ў такіх выпадках папярэднічаў працяглы юрыдычны працэс са мноствам апеляцый.

Законапраект таксама прадугледжвае аўтаматычную адмову ад разгляду заяў аб прадастаўленні прытулку ад асоб, якія абвінавачваюцца ў наркагандлі, заявіў міністр унутраных спраў Італіі Сальвіні.

Матэа Сальвіні назваў гэтую меру крокам па ўмацаванні бяспекі ў краіне. Законапраект яшчэ патрабуе ўхвалы парламента.

Сальвіні — адна з ключавых фігур у палітыцы ўзмацнення жорсткасці іміграцыйнага рэжыму.

Яна была пачата з прыходам да ўлады ў чэрвені кааліцыйнага ўрада ў складзе праварадыкальнай партыі Ліга і папулісцкага руху Пяць зорак.

Сальвіні не раз наўпрост тэлефанаваў аператарам выратавальных суднаў, а ў жніўні асабіста забараніў высадку ў Сіцыліі 150 мігрантам з карабля берагавой аховы.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930