Знайсці
25.09.2018 / 12:2821РусŁacБел

Хлопца, які выдаў сябе за дзяўчыну ў сацсетках, прысудзілі да 5 гадоў пазбаўлення волі

24-гадовага Аляксандра Мельніка прызналі вінаватым у тым, што ён падмануў 63 чалавекі. У віртуальным свеце Аляксандр быў дзяўчынай са складаным лёсам, ёй увесь час патрэбныя былі грошы, каб аплаціць камуналку, купіць лекі, зрабіць аборт. Не бачачы незнаёмку, мужчыны перавялі 26 тысяч даляраў.

Фота Кацярыны Барысевіч, Tut.by

Судовы працэс не зусім па звычайнай крымінальнай справе доўжыўся больш за два месяцы. Пацярпелых так шмат, што змясціцца ў адну залу усе не маглі. За кратамі — 24-гадовы Аляксандр Мельнік, якому, па версіі следства, на мабільны тэлефон мужчыны пералічылі буйную суму грошай.

У аўторак, 25 верасня, суд Савецкага раёна Мінска прызнаў Мельніка вінаватым па ч.4 арт. 209 КК (махлярства ў асабліва буйным памеры), ч.2 арт. 208 КК (вымагальніцтва) і прысудзіў да 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне хлопец будзе адбываць у калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Яшчэ падчас першага дня судовага пасяджэння многія пацярпелыя заяўлялі: прэтэнзій да абвінавачанага няма. Паўстаў нават няёмкі момант, як звяртацца да хлопца, бо пацярпелыя яго ведалі як Ірыну Шуневіч, Ірыну Шымко або Таццяну.

— Калі вы пазнаёміліся з … — звярталася да аднаго з пацярпелых пракурор, паглядзеўшы на Аляксандра Мельніка.

— … з уліковым запісам, — удакладняў суддзя Аляксандр Воўк.

Усяго карыстальнікі «Укантакце» і на tabor.ru перавялі на мабільны тэлефон 26 тысяч даляраў. Самая вялікая сума, якая змешчана ў абвінавачванні, - 39 тысяч рублёў.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031