Знайсці
25.09.2018 / 12:326РусŁacБел

Случак і Нагорная выдаюць кішэнны дапаможнік «Абаронім мову» — сабралі ўжо палову грошай

У дапаможніку «Абаронім мову!» будуць змешчаныя парады і інструкцыі, вытрымкі з заканадаўства і прыклады зваротаў як пашыраць беларускую мову ў Беларусі.

На сёння на платформу talaka.org сабраная амаль палова патрэбнай сумы. 

У апісанні праекта, якім займаюцца вядомы «моўны інспектар» Ігар Случак і актывістка Аліна Нагорная, сказана: 

«Вам не хапае беларускай мовы ў краме? У адукацыі? На вуліцы? У камунікацыі з чыноўнікамі? Што рабіць, калі ў краме кажуць: «Разговарівайце са мной на челавеческом языке», або нехта піша ў сацсетках, што беларуская мова «гэта гнілы труп, які трэба закапаць глыбей»?

Відавочна, што моўныя правы беларускамоўных беларусаў парушаюцца.

Ігар Случак і Аліна Нагорная.

У дапаможніку «Абаронім мову!» вы знойдзеце парады і інструкцыі, як нам пашыраць беларускую мову ў Беларусі. А таксама вытрымкі з заканадаўства, на якія можна спасылацца пры абароне моўных правоў і прыклады заяваў.

2000 рублёў, якія збіраюць Случак і Нагорная пойдуць на:

— выданне дапаможніка «Абаронім мову!»

— правядзенне прэзентацыі «Дзень Народзінаў» «моўнага інспектара»

Прэзентацыя «Абаронім мову!» пройдзе 9 кастрычніка а 19-й гадзіне у Мінску.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера