Знайсці
25.09.2018 / 11:253РусŁacБел

У Любанскім раёне дзеля ровара забілі 68-гадовага пенсіянера

sk.gov.by

Раніцай 22 верасня ў полі каля вёскі Кузьмічы ў Любанскім раёне знайшлі цела 68-гадовага мужчыны. Пенсіянера забілі, відаць, дзеля нажывы, паведамляе Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

Устаноўлена, што 68-гадовы мужчына на ровары з электрапрывадам паехаў на рыбалку. Ён не вярнуўся дадому, а жонка не змагла да яго датэлефанавацца. Неўзабаве сусед на аўтамабілі знайшоў яго каля аўтадарогі забітым.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства ў суседняй вёсцы быў затрыманы 33-гадовы мужчына, раней неаднаразова судзімы за крадзяжы.

Затрыманы падчас допыту прызнаўся ў злачынстве. Па дадзеных следства, ён нанёс незнаёмаму яму пенсіянеру множныя ўдары рукамі і нагамі ў жыццёва важныя органы ў ходзе ўзніклага паміж імі слоўнага канфлікту.

Ровар быў знойдзены ў хляве падазраванага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера