Знайсці
25.09.2018 / 10:5010РусŁacБел

Лукашэнка: Мы не робім выбар паміж Усходам і Захадам

president.gov.by

Беларусь нацэлена на дыялог з усімі партнёрамі без ціску і двайных стандартаў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў, піша БелТА.

«Мы не робім выбар паміж Усходам і Захадам, імкнемся выбудоўваць з усімі партнёрамі без выключэнняў раўнапраўныя палітычныя і ўзаемавыгадныя эканамічныя адносіны. Нацэлены на дыялог без ціску і прымусу, падвойных стандартаў і ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў», — заявіў беларускі кіраўнік.

Аляксандр Лукашэнка вітаў паслоў на гасціннай беларускай зямлі, павіншаваў іх з пачаткам новага этапу ў дыпламатычнай кар'еры і першым афіцыйным рабочым днём у статусе кіраўнікоў місій у Рэспубліцы Беларусь. «Беларусь — еўрапейская дзяржава, якая шануе свой суверэнітэт і паслядоўна рэалізуе міралюбную шматвектарную знешнюю палітыку.

Нашы падыходы добра вядомыя. Беларусы адданыя свабодзе і незалежнасці, адзінству і згодзе, стварэння і прагрэсу», - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што як перакананы праціўнік канфрантацыі і донар бяспекі ў рэгіёне Беларусь выступае за вырашэнне канфліктаў выключна мірным шляхам і настойліва працуе над пашырэннем кола аднадумцаў.

Даверчыя граматы кіраўніку дзяржавы ўручылі паслы Аргенціны, Босніі і Герцагавіны, Венгрыі, Індыі, Іарданіі, Ірака, Мексікі, Панамы, Партугаліі, Расіі, Саудаўскай Аравіі, Судана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930