Знайсці
25.09.2018 / 10:39РусŁacБел

На трасе Мінск — Гродна адкрылі для руху абноўлены ўчастак трасы

Сёння ўводзіцца ў эксплуатацыю першы ўчастак рэканструяванай аўтамагістралі М6. Гэты ўчастак абноўленай дарогі працягласцю 13,3 кіламетра на тэрыторыі Шчучынскага раёна здаецца раней за ўсе астатнія. Усяго рэканструкцыяй ахоплена больш чым 153 кіламетры М6, з якіх 120 — у Гродзенскай вобласці. Цалкам абноўленую магістраль увядуць у эксплуатацыю да 7 лістапада, перадае «Гродзенская праўда».

— Гэта будзе самы бяспечны для руху транспарту ўчастак магістралі, — распавядае генеральны дырэктар РУП «Гроднааўтадар» Валер Венцковіч. — Менавіта ў гэтым месцы адбывалася больш за ўсё дарожна-транспартных здарэнняў, у тым ліку наездаў на пешаходаў і веласіпедыстаў. Дарога з дзвюх палос пашырылася да чатырох, на раздзяляльнай паласе ўсталяваны жалезабетонныя блокі, якія прадухіляць лабавыя сутыкненні.

Для павышэння бяспекі дарожнага руху пабудавана 10,5 кіламетра пешаходных дарожак. Па іх могуць спакойна ехаць і веласіпедысты. Для прадухіленне выхаду лясных жывёл на праезную частку на працягу гэтага ўчастка ўсталяваны агароджы з металічнай сеткі, пабудаваны для іх падземны пераход. Месца яго будаўніцтва пад дарогай вызначылі вучоныя НАН Беларусі сумесна з леснікамі і паляўнічымі. 

Уся дарожная разметка выканана з тэрмапластыку, абсталяваныя шумавыя палосы ў найбольш аварыйна-небяспечных месцах. Ва ўсіх населеных пунктах, якія прымыкаюць да магістралі, усталяваны аўтапавільёны. Каля іх выканана пешаходная разметка, падведзена асвятленне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930