Знайсці
25.09.2018 / 10:292РусŁacБел

У Столінскім раёне зборшчыкі ягад знайшлі парэшткі чалавека, які прапаў шэсць гадоў таму

На Століншчыне зборшчыкі ягад знайшлі ў лесе чалавечыя рэшткі, паведамілі БЕЛТА ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Мясцовыя жыхары днём 24 верасня збіралі журавіны ля вёскі Хотамель. У цяжкапраходнай частцы лесу яны натыкнуліся на шкілетаваныя рэшткі чалавека. У міліцыі мяркуюць, што загінулы можа быць жыхаром Хотамель 1983 года нараджэння, якога ўжо шэсць гадоў шукаюць як без вестак зніклага.

Праводзіцца праверка. Прызначаная экспертыза, якая дакладна ўстановіць асобу памерлага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930