Знайсці
25.09.2018 / 09:45РусŁacБел

Шалёная ліса напала на хатніх жывёл у Лунінцы

Архіўнае фота

У Лунінцы шалёная ліса напала на хатніх жывёл, паведаміў БЕЛТА кіраўнік Лунінецкай раённай ветэрынарнай станцыі Іван Ванюк.

Інцыдэнт адбыўся днём 23 верасня. Драпежніца блукала па вуліцах Францыска Скарыны, Дружнай, Багданава, пакусала некалькі хатніх сабак, катоў, загрызла курэй. Мясцовыя жыхары паведамілі пра гэта ў МНС, ветслужбу. Спецыялісты аператыўна прыбылі на месца, усыпілі лісу і жывёл, што з ёй кантактавалі (са згоды гаспадароў).

Быў узяты біялагічны матэрыял, які адправілі на даследаванне ў Брэсцкую абласную ветэрынарную лабараторыю. Аналіз паказаў, што ліса была хворая на шаленства. У адпаведнасці з санітарнымі і ветэрынарнымі правіламі ў межах вуліц, дзе хадзіла дзікая жывёла, на месяц будзе ўведзены каранцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930