Знайсці
25.09.2018 / 09:004РусŁacБел

Спынілі крымінальную справу супраць Алеся Ліпая

Фота Уладзя Грыдзіна, Радыё Свабода

Следчы камітэт спыніў папярэдняе расследаванне крымінальнай справы супраць дырэктара інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алеся Ліпая, які памёр 23 жніўня, піша Радыё Свабода.

Як паведаміла БелаПАН сям’я Ліпая, пастанова СК датуецца 12 верасня. Паводле Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, смерць абвінавачанага ёсьць падставаю спыніць расьсьледаваньне.

Якое расследаванне?

12 чэрвеня супраць Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленне ад сплаты падаходнага падатку. Крымінальны пераслед Ліпая лічылі звязаным з ягонай прафесійнай дзейнасцю, Беларуская асацыяцыя журналістаў і праваабарончы цэнтр «Вясна» асудзілі справу супраць Ліпая.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера