Знайсці
25.09.2018 / 06:358РусŁacБел

ЗША не прымалі рашэння наконт базы ў Польшчы

ЗША не прымалі ніякіх рашэнняў аб магчымасці размяшчэння пастаяннай амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы, пытанне знаходзіцца на ранняй стадыі абмеркавання. Пра гэта заявіў журналістам міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс.

«Цяпер мы ацэньваем, у чым менавіта заключаецца прапанова Польшчы, які патэнцыял таго, што нам прапануюць», - прыводзяцца словы Мэціса на сайце Пентагона. «Мы знаходзімся на этапе вывучэння», — адзначыў міністр. «Мы не прымалі ніякіх рашэнняў», — дадаў ён.

«Мы пакуль знаходзімся на ранняй стадыі, мы працуем разам і вельмі цэнім прапанову з боку Польшчы», — падкрэсліў Мэціс.

ТАСС

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера