Знайсці
25.09.2018 / 06:12РусŁacБел

Эканоміку Расіі назвалі паўфеадальнай

Расійская эканоміка застаецца нізкаканкурэнтнай, а працэс яе адзяржаўлення узмацніўся з-за заходніх санкцый. Пра гэта заявіў кіраўнік Федэральнай антыманапольнай службы (ФАС) Ігар Арцем'еў у інтэрв'ю газеце «Коммерсант».

«Наша эканоміка шмат у чым застаецца адсталай, паўфеадальной, асабліва ў маларазвітых рэгіёнах, канкурэнцыяй там і не пахне», - сказаў Арцем'еў. На яго думку, гэта звязана са стварэннем дзяржаўна-манапалістычнага капіталізму, зрошчвання бізнэсу і ўлады. «Гэта - агульная хвароба, якая ў нас ужо даўно», - мяркуе ён.

Дзяржкампаніі і натуральныя манаполіі «трэба пераводзіць у зусім іншы рэжым, а ў многіх выпадках - нават падзяляць». Арцем'еў адзначыў, што канкурэнцыя павінна развівацца, для чаго ўрад ухваліў 18 галіновых праграм яе развіцця

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера