Знайсці
24.09.2018 / 20:2538РусŁacБел

Віцэ-спікер Вярхоўнай Рады: Мірныя перамовы трэба перанесці з Мінска. Беларусь падыгрывае Маскве

Віцэ-спікер Вярхоўнай Рады Украіны і упаўнаважаны прэзідэнта краіны па мірным урэгуляванні канфлікту на Данбасе Ірына Герашчанка падтрымлівае ідэю аб пераносе перамоў адносна сітуацыі ў рэгіёне з Мінска ў іншае месца. Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў Facebook.

Ірына Герашчанка. Фота: facebook.com.

«Я падтрымліваю гэтую пазіцыю і даўно за гэта выступаю. І ўжо неаднаразова публічна выказвала нязгоду і абурэнне галасаваннямі Беларусі ў ААН па ўсіх пытаннях, што тычацца Украіны, акупаваных Крыма і Данбаса. Спасылка на нейтральны статус Беларусі не вытрымлівае ніякай крытыкі, бо нейтральныя краіны (як паказала і цяперашняе галасаванне аб уключэнні ў парадак дня 73-й сесіі Генасамблеі ААН пытання аб акупацыі Крыма і Данбаса) ўстрымаліся і прагаласавалі жоўтай кнопкай», — напісала яна.

Герашчанка адзначыла, што Беларусь на галасаванні «ў чарговы раз выступіла адным фронтам з РФ і ўвайшла ў ганебныя 13 [краін], якія прагаласавалі супраць, націснуўшы чырвоную кнопку». «Гэта не нейтральная пазіцыя. Гэта поўнае падыгрыванне Маскве. І такая пазіцыя цалкам супярэчыць статусу краіны, якая з'яўляецца пляцоўкай мірных перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе », - дадала яна.

Раней пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Уладзімір Ельчанка прапанаваў перанесці перамовы па Данбасу з Мінска на іншую пляцоўку на аналагічнай падставе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930