Знайсці
24.09.2018 / 20:022РусŁacБел

Почырказнаўчая экспертыза «вярнула памяць» жыхару Ляхавічаў пра доўг на буйную суму

У міліцыю звярнуўся 33-гадовы жыхар Баранавічаў. Ён распавёў, што два гады таму яго 36-гадовы знаёмы з Ляхавічаў пазычыў у яго пад распіску 200 мільёнаў недамінаваных рублёў (20 тысяч па новым курсе). Грошы ён абяцаў вярнуць да канца 2016 года, але пра доўг вырашыў забыць, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці.

Жыхар Ляхавічаў заявіў міліцыі, што грошай не пазычаў, а пра распіску ўпершыню чуе. Для высвятлення асобы, якая напісала дакумент, прызначылі почырказнаўчую экспертызу, якая высветліла, што мужчына сапраўды распісаўся ў атрыманні грошай у доўг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930