Даслаць навіну
Знайсці
18
' / адказаць
24.09.2018 / 19:51
Што я только что прочитал? о_о
18
Чал / адказаць
24.09.2018 / 19:52
Чаму ў назве публікацыі тэзіс, чаму не гіпотэза?
Чаму калі Хадановіч то значыць што шыкоўна?
Вы чулі якое ў мэтра вымаўленне?
13
сяргей я / адказаць
24.09.2018 / 20:05
перевод букета удивительно холодный и ущербный. жаль
1
Ровар / адказаць
24.09.2018 / 20:18
Ровар
6
Сярэднестатыстычны / адказаць
24.09.2018 / 20:25
Чал,

чапляцца да вымаўлення - жлобства.
Вымаўленне можа і павінна быць розным.

Ёсць некае класічнае, элітарнае, "адзіна беларускае" вымаўленне? А куды тады падзець Данчыка, Алеся Міхалевіча, Яна Максімюка?

У нас у Амерыцы на вымаўленне зважаюць толькі тады, калі ўжо зразумець неяк.
2
Аляксандр / адказаць
24.09.2018 / 20:31
Спадабалася. У свой час з захапленнем чытаў Рубцова. І зараз з задавальненнем прачытаў на роднай. Вось бы асобнік у перакладзе...
1
Кастусь Севярынец / адказаць
24.09.2018 / 20:34
Калі ўжо так, то і я свой "Букет" прапаную:

Мікалай Рубцоў

     БУКЕТ

Я буду доўга гнаць веласіпед,
Спыню яго, дзе кветак шмат між траў.
Я іх нарву і падару букет
Той дзеўчыне, якую пакахаў.

Я ёй скажу: нішто не праміне,
Хоць з іншым бавіш наш шчаслівы міг.
І вось таму на памяць пра мяне
Вазьмі дарунак з кветак лугавых.

Яна бярэ,
Ды зноўку той парой,
Калі туман гусцее і адчай,
Міне мяне, адвёўшы позірк свой,
І не ўсміхнецца нават, ну й няхай!

Я буду доўга гнаць веласіпед,
Спыню яго, дзе кветак шмат між траў.
Адно хачу, каб узяла букет
Каханая, якой яго нарваў.

   Пераклад з рускай К.Севярынца.


10
Зацінка / адказаць
24.09.2018 / 20:40
Чал, расейскае ў мэтра вымаўленне, бо беларуская - замежная :)
8
Міхаіл / адказаць
24.09.2018 / 20:43
Тэхнічна пераклаў добра, але, на вялікі жаль, у сваім беларускамоўным перакладзе Хадановічу не ўдалося перадаць адчуванне глыбокай, чуллівай душы вялікага паэта і вельмі прыстойнага чалавека Мікалая Рубцова.
56
Не понял / адказаць
24.09.2018 / 20:48
Зачем что-то переводить на тот язык. на котором современные белорусы не разговаривают? Может быть какой-то "фольклор" потомков рыцарей ВКЛ на старобелорусском языке. но сейчас же мы на нем не говорим. 
3
фэменіст / адказаць
24.09.2018 / 21:13
Аўтар пэўна мала ездзіў на ровары, бо гнаць пад гару доўга не атрымаецца, калі гара вялікая, то і прафесіянал на яе толькі ўзбіраецца. Гнаць можна з гары альбо па роўнядзі. 
4
грошмайстар / адказаць
24.09.2018 / 21:29
Чал,
пераклаў.
зрабіў.
шыкоўна.
ці можна лепей?
ці камусьці непатрэбна гэтак?
бывае што можна лепей.
а бывае што некаму і непатрэбна навогул.
ды ЗАЎСЁДЫ камусьці бывае што і патрэбна.
і абавязкова каб лепей кожнага разу.
каб атрымаць рэч дасканалую ды жывую.
а хтосьці і робіць нешта.
і нават нехта робіць - шыкоўна.
мусіць рабіць.
шыкоўна.
бо ўмее.
як яго прозьвішча?
хадановіч?
дзякуй хадановічу - насамрэч умее словы складаць у гармонію.


0
поплаў на гары? / адказаць
24.09.2018 / 21:56
у вадзе
2
Валеры / адказаць
24.09.2018 / 21:59
А вы и Рубцова  пакрытыкуйце! Нахалеру ён нешта писаў, калі ўжо ёсьць...Пушкін!
0
фэменіст / адказаць
24.09.2018 / 23:13
Не понял, а вы паспрабуйце . .. па-беларуску і не пра  ВКЛ. 
1
грошмайстар / адказаць
24.09.2018 / 23:16
Кастусь Севярынец
Ну вельмі добра але ёсьць і недасканаласьці. 
-шмат між траў. 
-бавіш наш шчасьлівы. 
-міне мяне. 
-каханая якой яго. 
Альбо так - альбо лепей. 
у гэтым праблема майстэрства і верша. 
Насамрэч на сотню ПРЫЗНАНЫХ вершаў - добра што адзін дасканалы.
у некага больш - у некага меньш. 
Паэзія - песьня душы. 
і у кожнай душы ёсьць свая песьня. 
Верш - твор майстэрства. 
розны па дасканаласьці.  
таму паэта трэба чытаць цалкам. 
Каб дыяментам - распаліць агонь. 
і сэрца адчыніць. 
і кожны іншы верш трымаючы цяпло саступіць шлях - паэзіі душы.  
0
фэменіст / адказаць
24.09.2018 / 23:22
Бадай Севярынцаў пераклад больш непасрэдны, пачуцьцёвы і бліжэйшы па настрою да   арыгінальнага "Букета". У Хадановіча больш паэтычнай "тэхнікі" і слоўна-выкшталцонага "штукарства", то бок, "рубцоўства" ў вершу застаецца менш, чым "хадановіцтва".
0
гусь крыштальная / адказаць
24.09.2018 / 23:49
Не понял
ой же! 
как пачитать да поинтересоваться - так оно надо и время есть. 
а как что доброе или полезное сказать - сразу мы не разговариваем и мы не понимаем зачем это нужно!
ой нужно! 
и понимать зачем потихоньку нужно. 
и разговаривать нужно. 
главное - чтобы это для себя и чтобы самому. 
затем и нужно - чтобы человеком себя чувствовать - а не около да вокруг других ходить. 

0
мокрая гусь / адказаць
25.09.2018 / 00:39
фэменіст,
пад гару - уверх. 
з гары - уніз.

0
Алексей / адказаць
25.09.2018 / 02:05
Міхаіл ,
Вечная память Николаю Рубцову, последнему поэту Земли Русской... 
0
Міхаіл / адказаць
25.09.2018 / 02:40
Валеры! А Вы, наогул, выказаліся ў поўнай адпаведнасці з мудрай народнай прымаўкай: "Яму пра Фаму, а ён - пра Ярому!"
15
Цвет / адказаць
25.09.2018 / 02:46
Нельзя бабам дарить цветы. Это ритуальное унижение.
2
але ж / адказаць
25.09.2018 / 09:43
Для рэдкіх «прасунутых» вучняў гэта было амаль святам свабоды, можна было на кароткі час забыць прымус і чытаць што табе падабаецца.


https://nn.by/?c=ar&i=216476
А што "прасунутым" перашкаджала чытаць, што падабаецца, іншым часам? Прыйшоў дадому і чытай сабе што хочацца. Ніякіх праблем, здаецца. Настаўніца за канапай дакладна не стаяла. Ці такія былі прасунутыя, што больш за хатняе заданне чытаць прынцыпова не жадалі?  Ляніва было ці што?
0
Гаспадыня / адказаць
25.09.2018 / 11:53
Вельмі спадабаліся пераклады, дзякуй.
1
0 / адказаць
25.09.2018 / 14:09
Мокрая гусь, а я паспрачаюся. Пад гару - значыць, да падножжа гары. Пад ніз. А на гару - гэта наверх. Ёсць "пад" і ёсць "над".
0
прасохлая гусь / адказаць
25.09.2018 / 17:36
0
паспрачацца можна. 
але ўжо ня трэба. 
лепей разабрацца. 
...расейцы кажуць - ПОД ГОРУ - калі з гары зьверу ўніз ідуць. 
а беларусы кажыць - з гары. 
а калі нехта пад загацьце ці пад бярозаўку ідзе - пад вёску нейкую - гэта у накірунку вёскі. 
для беларуса - гара на версе - вяршыня. 
пад яе і ідуць - У  НАКІРУНКУ гары.
і няможна ПАД ГАРУ дупай павярнуўшыся да яе ісьці!!
...беларусы кажуць - у гару - калі ўздымаюцца альбо нешта ўзьнімаюць уверх. 
і кажуць да долу - калі спускаюцца ці нешта  апускаюць уніз. 
а калі дуць - тады ПАД ГАРУ ці  З  ГАРЫ. 
...а яшчэ  й палякі кажуць - POD GÒRU - калі на гару зьнізу ўверх ідуць. 
польская інтрыга некаму? - няхай так. 
беларусы самі польскай інтрыгай каму хочаш. 
нават сабе. 
хочаш спрачайся - хочаш разьбярайся. 
разважлівыя - але кожны са сваёй думкай. 


0
фэменіст / адказаць
25.09.2018 / 19:09
0, пад гару = у гору, гэта па беларуску. Под гору = с горы , гэта па расейску. Гэта была адна з самых частых спрэчак у маім  дзяцінстве, але ўсе хлопцы нашага двара ўрэшце-рэшт прыходзілі да такой высновы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера