Знайсці
24.09.2018 / 18:457РусŁacБел

У паловы мінчукоў перастануць адключаць гарачую ваду ўначы

Ва УП «Мінсккамунцепласетка» плануюць да канца бягучага года адмовіцца ад начных адключэнняў гарачай вады, паведамляе «Мінск-Новості».

Цяпер прыкладна з 00:00 да 5:00 цеплаэнергетыкі адключаюць помпы, якія забяспечваюць транспарціроўку гарачай вады ў жылыя дамы. Як патлумачылі ва УП «Мінсккамунцепласетка», гэта робіцца з мэтай рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і ў сувязі з мінімальным спажываннем гарачай вады ў начны час.

— Адключэнні помпаў у начны час — сацыяльна і эканамічна абгрунтаваная мера, — кажа дырэктар УП «Мінсккамунцепласетка» Уладзімір Аляксандраў. — Уначы гарачай вадой карыстаюцца 3-4 чалавекі на 10 шматкватэрных дамоў, ад іх і надыходзяць скаргі. Але забяспечыць гэтых людзей неабходным рэсурсам кропкава, у кожнай асобнай кватэры, тэхнічна немагчыма.

Тым не менш на прадпрыемстве збіраюцца наогул адмовіцца ад начных адключэнняў да канца года.

Ці будзе прынята аналагічнае рашэнне па астатніх 50% жыллёвага фонду горада, які абслугоўвае філіял «Мінскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнерга»?

— У найбліжэйшай будучыні пакуль не плануем перавесці цыркуляцыйна-павышальныя помпы на кругласутачны рэжым работы, — праінфармавалі ў РУП «Мінскэнерга».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930