Знайсці
24.09.2018 / 15:1717РусŁacБел

Пераможцу конкурсу «Міс Украіна — 2018» пазбавілі кароны, бо ўскрыліся падрабязнасці яе біяграфіі

Вераніку Дыдусенка, якая 21 верасня стала пераможцай конкурсу «Міс Украіна — 2018», дыскваліфікавалі і пазбавілі тытула.

Фота з афіцыйнай старонкі конкурсу ў фэйсбуку

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве аргкамітэта Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Украіна».

Такое рашэнне камітэт прыняў пасля таго, як аказалася, што Вераніка Дыдусенка знаходзілася ў шлюбе, што супярэчыць правілам конкурсу.

«У сувязі з парушэннем удзельнікам Веранікай Дыдусенка умоў дагавора і Правілаў правядзення Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Украіна», яе дыскваліфікавалі», — гаворыцца ў заяве аргкамітэта. Па правілах конкурсу, усе яго ўдзельніцы не павінны быць у шлюбе да або падчас конкурсу і не мець дзяцей.

Фота з афіцыйнай старонкі конкурсу ў фэйсбуку

«Вераніка Дыдусенка падала недакладную інфармацыю, пацвярджаючы, што не знаходзілася ў шлюбе і не мае дзяцей», — растлумачылі ў камітэце. Выканаўчы дырэктар конкурсу Вікторыя Кіёсе адзначыла, што ў аргкамітэце інфармацыю аб сямейным становішчы Дыдусенка атрымалі ад журналістаў, пасля чаго звязаліся з Веранікай і атрымалі пацвярджэнне ад яе. У сувязі з гэтым у найбліжэйшы час той жа склад журы пераабярэ Міс Украіна — 2018.

Вераніка Дыдусенка нарадзілася і вырасла ў Кіеве. Скончыла гуманітарны ліцэй імя Лесі Украінкі, атрымала ступень бакалаўра ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі па спецыяльнасці матэматыка. Цяпер вывучае фінансы і інвестыцыі. Паралельна працуе мадэллю ў вядучых агенцтвах Парыжа і Мілана, з брэндамі Maison Margela і Escada.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930