Знайсці
24.09.2018 / 15:10РусŁacБел

Мансэрат Кабалье шпіталізавалі

Wikimedia Commons

Оперная спявачка Мансэрат Кабалье шпіталізавана ў Барселоне. Пра гэта паведамляе La Vanguardia са спасылкай на крыніцы. Таксама пра гэта распавялі суразмоўцы El Periodico і пацвердзілі выданню ў медцэнтры.

Па дадзеных La Vanguardia, 85-гадовую спявачку шпіталізавалі ў медыцынскую ўстанову пяць дзён таму з-за праблем з жоўцевым пухіром. Лячэнне праходзіць паспяхова, спявачку плануюць выпісаць пасля свята Ла-Мерсэ, які адзначаецца ў горадзе з 21 па 24 верасня.

Мансэрат Кабалье нарадзілася ў 1933 годзе ў Барселоне. У 1956 годзе яна паступіла ў Базельскую оперу, пасля чаго выступала на сцэнах Мілана, Вены, Лісабона, Нью-Ёрка і іншых гарадоў свету.

З-за рэзкага пагаршэння стану здароўя ў 1992 годзе спявачка сышла са сцэны. Дактары дыягнаставалі ў яе рак. Пасля доўгага перапынку Кабалье вярнулася на сцэну ў 2002 годзе.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера