Знайсці
24.09.2018 / 14:333РусŁacБел

Звязаная з Расіяй кампанія скупляла стратэгічна важную зямлю ў Фінляндыі

За кампаніяй Airiston Helmi, па якой, па дадзеных СМІ, у Фінляндыі вядзецца маштабнае расследаванне, стаіць расійскі бізнэсмен, імаверна, звязаны з ФСБ. Падазраюць, што яго фірма рыхтавала ўчастак у Фінляндыі для рамонту расійскіх падводных лодак. Пра гэта паведамляе фінскае выданне Yle.

У гэтыя выхадныя недалёка ад горада Турку прайшла вялікая спецаперацыя фінскай паліцыі ў супрацоўніцтве з іншымі дзяржаўнымі структурамі. Расследаванне тычыцца адмывання грошай у міжнародных маштабах. Паліцыя не раскрывае, якая фірма і хто знаходзіцца пад падазрэннем. Аднак шматлікія фінскія СМІ паведамляюць: гаворка ідзе аб кампаніі Airiston Helmi, якая неаднаразова фігуравала ў загалоўках СМІ.

Airiston Helmi заснавана восенню 2007 года, тады старшынёй праўлення кампаніі быў зарэгістраваны мужчына расійскага паходжання 1964 года нараджэння. Па дадзеных фінскага рэестра камерцыйных кампаній, у яго ёсць грамадзянства Мальты.

Журналісты Yle MOT высветлілі, што сляды ўладальнікаў фірмы і членаў яго праўлення вядуць таксама ў Польшчу, Эстонію і Італію. СМІ звярталі ўвагу на падазроныя аперацыі кампаніі з зямельнымі ўчасткамі на стратэгічна важных тэрыторыях. Аднойчы журналісты здымалі з дрона ўчастак, які належыць фірме, аднак беспілотнік пры незразумелых абставінах упаў. Калі журналісты знайшлі квадракоптар, прымацаваная да яго камера знікла.

З 2007 па 2014 гады Airiston Helmi заключыла ў раёне архіпелага Турку мноства здзелак з зямельнымі ўчасткамі на агульную суму прыкладна 9,2 млн еўра. У асноўным кампанія скуплялі землі, аднак у 2014 годзе прадала прыватнай асобе вялікі ўчастак у Парайнен за 4,5 мільёна еўра. У рэестры нерухомасці не пазначана, хто стаў новым уладальнікам ўчастка.

Характэрна, што кампанія штогод працуе беспрыбыткова: у 2017 годзе страты склалі 300 тысяч еўра.

Асноўныя асцярогі фінаў па Airiston Helmi звязаны з тым, што фірма скупляе зямельныя ўчасткі каля месцаў, важных з пункту гледжання нацыянальнай бяспекі.

У нядзелю былы дэпутат цэнтрысцкай партыі Міка Кярня заявіў, што расследаванне эканамічных злачынстваў па Airiston Helmi з'яўляецца сапраўдным, але адначасова служыць прыкрыццём іншай справы. Палітык сцвярджае, што кампанія рыхтавала ўчастак пад ваенную гавань для размяшчэння і рамонту расійскіх падводных лодак у Балтыйскім моры, а кіраўнік кампаніі звязаны з ФСБ.

У Цэнтральнай крымінальнай паліцыі Фінляндыі настойваюць: расследаванне тычыцца выключна эканамічных злачынстваў, у выніку якіх былі адмыты вялікія сумы грошай.

eurointegration.com.ua

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930