Знайсці
23.09.2018 / 21:0023РусŁacБел

Лукашэнка сказаў, што расiяне парушаюць тэрміны будаўніцтва АЭС, але ў «Росатаме» яго абверглі

На беларуска-расійскіх перамовах у Сочы 21 верасня абмяркоўвалася пытанне аб прадаўжэнні тэрміну вяртання крэдыту на будаўніцтва Беларускай АЭС і зніжэння працэнтнай стаўкі. Пра гэта на нарадзе ў Мінску 22 верасня заявіў Аляксандр Лукашэнка, перадае БелТА.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што беларускі бок гэта матывуе тым, што тэрміны па будаўніцтве расійскім бокам парушаны.

«Пакуль адкладаецца запуск першага блока аж на год. Баюся, як мяне інфармуюць кантралёры, што, можа быць, Расія папросіць яшчэ больш ссунуць гэты тэрмін, што ўжо наогул недапушчальна. І калі тэрміны былі сарваныя (мы, вядома, не хочам ісці ў суды, судзіцца, як гэта па дамове), мы дамовіліся аб тым, што тэрмін вяртання крэдыту трэба прадоўжыць», — адзначыў Лукашэнка.

«Гэта прыкладна да 3%. Адмовы ніякай. Трэба проста дапрацаваць гэтае пытанне. І я думаю, што мы можам вырашыць гэтае пытанне ў тым ключы, у якім я сказаў», — дадаў беларускі лідар.

Аднак у Расіі заяву Лукашэнкі абверглі. Старшы віцэ-прэзідэнт па будаўніцтву Беларускай АЭС АТ «Інжынірынгавая кампанія «АСЭ» (уваходзіць у «Росатам») Сяргей Оланцаў заявіў, што будаўніцтва Беларускай АЭС з удзелам Расіі ідзе па графіку, паведамляе РІА «Новості».

«Агулам працы на першым і другім энергаблоку ідуць па графіку», — сказаў Оланцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930