Знайсці
23.09.2018 / 20:4377РусŁacБел

Журналіст «СБ» задаўся новым пытаннем: «Ці можна з выродлівай рожай абслугоўваць пасажыраў?»

Шмат шуму ў сетцы нарабіла выказванне аўтара газеты Адміністрацыі прэзідэнта «СБ: Беларусь сёння» Максіма Восіпава, які публічна задаўся пытаннем, ці маюць права заводзіць дзяцей людзі, у якіх няма аўтамабіля. 

Чытайце: Аглядальнік «СБ» Максім Осіпаў: Ці маюць маральнае права людзі без сродкаў на машыну ці таксі заводзіць дзяцей?

Максім Осіпаў, фота sb.by

Людзі актыўна абмяркоўвалі пазіцыю журналіста дзяржаўнай газеты, а той, тым часам, задаўся новым пытаннем у кантэксце абмеркавання кампаніі «Белавіа». 

«Для сябе я вырашыў: пераплачу двойчы, але лётаць буду «Аэрафлотам». Там і годны абед дадуць, а не бутэрброд, і сцюардэсы прыгожыя. А ў «Белавіа» ляцелі з мамай у красавіку — была нейкая пачвара з экзэмай на твары. Я яе не вінавачу — гэта жыццё. Але ці можна з уродлівай рожай абслугоўваць пасажыраў????», — напісаў Восіпаў. 

У адказ журналісту ў розных формах заўважалі, што яго таксама зваць не Ален, а прозвішча ягонае не Дэлон. 

Цікава, што ў паралельным абмеркаванні выказаўся намеснік дырэктара «Белавіа» Ігар Чаргінец, які паведаміў, што ў сацыяльных сетках гэтай кампаніі Восіпаў забанены за параўнанне ўкраінцаў з фашыстамі. 

Чытайце таксама: Палітычны аглядальнік «Советской Белоруссіі»: «Польшча — краіна-вырадак. Горшая хіба што Украіна» 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031