Знайсці
23.09.2018 / 17:0233РусŁacБел

Украінскія ваенныя караблі прайшлі Керчанскі мост

Пошукава-выратавальнае судна A500 «Данбас» і марскі буксір A830 «Корац» прайшлі мост, які злучае Таманскі паўвостраў і паўвостраў Крым («Крымскі мост»).

Паведамляецца таксама, што раней з порта Бярдзянска для сустрэчы пошукава-выратавальнага судна A500 «Данбас» і марскога буксіра A830 «Корац» у напрамку Керчанскай пераправы адправіліся малыя браняваныя артылерыйскія катары P177 «Крэменчуг» і P178 «Лубны». Яны былі дастаўлены ў Бярдзянск у пачатку верасня і іх спусцілі на ваду.

Акрамя таго, каля 12:00 самалёт-выведнік Boeing RC-135V ВПС ЗША з бартавым нумарам 64-14848 пачаў палёты паблізу Керчанскага праліва.

Раней паведамлялася, што ўкраінскае пошукава-выратавальнае судна A500 «Данбас» і марскі буксір A830 «Корац» плывуць з Адэсы ў Бярдзянск, дзе стануць асновай новай ваенна-марской базы ўкраінскага флоту на Азоўскім моры.

Українська правда

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930