Знайсці
23.09.2018 / 16:2229РусŁacБел

У Коўне на набажэнства Папы Францішка сабралася больш за сто тысяч вернікаў

Больш за 100 000 вернікаў раніцай у нядзелю сабралася ў Ковенскім парку Сантакас, каб узяць удзел у набажэнстве, якое правядзе Папа Рымскі Францішак.

З самай раніцы на плошчы дэманстраваліся дакументальныя фільмы, вернікі дзяліліся сваімі сведчаннямі. Для асвятлення мерапрыемства прыехалі каля 200 замежных журналістаў, ноч у дванаццаці школах Коўна правялі 1400 пілігрымаў з Украіны, Беларусі, Польшчы, Латвіі і Расіі.

82-гадовая Алдона Пячукайтэ, якая прыехала з Раўдандварыса, сказала, што вера падтрымлівала яе ў ссылцы ў Сібіры, і ўспомніла, што бачыла папу Яна Паўла II у 1993 годзе. «Вельмі хачу апошні раз убачыць папу», — сказала жанчына.

Папа Францішак прыляцеў у Літву ў суботу. Ён сустрэўся ў Вільні з кіраўнікамі дзяржавы, звярнуўся да вернікаў з Вострай Брамы і на Кафедральнай плошчы. Па словах арганізатараў, вітаць папу ў Вільні ў суботу сабралася 60 тысяч чалавек. У Вільні папа заклікаў літоўцаў знаходзіць сілу ў мінулым народа, але быць пры гэтым памяркоўнымі і не паддавацца тым, хто заахвочвае раздробленасць, карыстаючыся пачуццём неабароненасці.

У другой палове дня ў нядзелю папа Францішак вярнуўся ў літоўскую сталіцу, дзе ўшанаваў памяць ахвяр савецкага і нацысцкага рэжымаў.

Папа Францішак у Вільні: «На гэтых землях усе знаходзілі сабе дом: літоўцы, татары, палякі, рускія, беларусы, украінцы, армяне, немцы, яўрэі»

Delfi

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930