Знайсці
23.09.2018 / 15:191РусŁacБел

Пасля ператрусу ў гарадзенскага актывіста Анатоля Мышкевіча канфіскавалі планшэт

У гарадзенскага грамадскага актывіста, кіраўніка грамадскай ініцыятывы «Гародня» Анатоля Мышкевіча дома 22 верасня адбыўся ператрус. Міліцыянты прыйшлі да палітыка дахаты, калі яго не было дома.

Фота: facebook.com.

— Калі я прыехаў дадому, вобшук ужо заканчваўся. Канфіскавалі планшэт. Панятыя распісаліся. Паглядзеў пастанаўленне на вобшук. Копіі мне не далі. Не далі і магчымасці сфатаграфаваць. У пастанаўленні было напісана, што ператрус праводзіцца ў сувязі з тым, што 16 верасня у горадзе на Савецкай вуліцы быў размешчаны плакат, на якім былі здымкі зніклых беларускіх палітыкаў. І што я раздаваў людзям улёткі, — кажа Мышкевіч.

Ён не падпісаваў ніякіх папераў і будзе чакаць рашэння суда:

— Даваць паказанні я адмовіўся. Буду чакаць рашэння суда.

Радыё Рацыя

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера