Знайсці
23.09.2018 / 09:259РусŁacБел

У Верхнядзвінскім раёне матацыкл урэзаўся ў цягнік. Бацька загінуў, 14-гадовы сын страціў нагу

У Верхнядзвінскім раёне пры сутыкненні матацыкла з цягніком кіроўца загінуў, пасажыр страціў нагу, паведамляе БелТА.

Інцыдэнт адбыўся 22 верасня ў 17.10 каля вёскі Марцінава. Бацька з сынам на матацыкле ехалі да бабулі. Прыкладна за 40 метраў да чыгуначнага пераезда кіроўца, калі ўбачыў, што не паспявае пераехаць, пачынае тармазіць і з'язджае на правую абочыну, дзе збівае апошні загараджальны слупок пераезда. Сваякі ўрэзаліся ў склад грузавога цягніка.

У выніку ДТЗ кіроўца памёр на месцы, у яго 14-гадовага сына адарвала левую нагу, ён таксама атрымаў удары. Хлопца адвезлі ў рэанімацыйнае аддзяленне Верхнядзвінскай бальніцы. Машыніст цягніка не заўважыў сутыкнення і паехаў далей па маршруце.

Міліцыю выклікалі відавочцы. Бацька і сын ехалі ў шлемах, на матацыкл меліся ўсе неабходныя дакументы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930