Знайсці
22.09.2018 / 12:3614РусŁacБел

Прэзідэнт Ірана прыгразіў Трампу лёсам Садама Хусейна

Прэзідэнт Ірана Хасан Рухані заявіў, што прэзідэнта ЗША Дональда Трампа чакае лёс ірацкага дыктатара Садама Хусейна, калі ён працягне сваю цяперашнюю палітыку.

Прэзідэнт Ірана Хасан Рухані. Фота: kremlin.ru

Выступаючы ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання Ірана, Рухані заявіў, што Тэгеран не адмовіцца ад сваёй ракетнай праграмы нават пад ціскам ЗША, паведамляе РБК са спасылкай на агенцтва Reuters. «Іран не мае намеру адмаўляцца ад сродкаў абароны, у тым ліку і ад ракет, якія настолькі злуюць амерыканцаў», — сказаў ён.

Таксама Рухані заявіў, што калі Трамп працягне дзейнічаць у цяперашняй манеры, то яго чакае лёс Садама Хусейна. Рухані нагадаў пра падзеі ірана-іракскай вайны 1980—1988 гадоў, у выніку якой іракская армія панесла вялікія страты, а нацыянальная эканоміка сутыкнулася з сур'ёзнымі праблемамі, якія сталіся прычынай спробы захапіць суседні Кувейт і разгрому іракскай арміі.

эканоміка сутыкнулася з сур'ёзнымі праблемамі,

Садам Хусейн быў пазбаўлены ўлады пасля ўвядзення войскаў ЗША ў Ірак на пачатку 2000-х і пакараны смерцю па прысудзе іракскага суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930