Знайсці
21.09.2018 / 21:0521РусŁacБел

Памідораў сышоў са «Спутніка» на радыё «Рокс»

Вядомы музыка, шоумэн і вядучы Аляксандр Памідораў у мінулы чацвер — 13 верасня — звольніўся з радыёпраграмы Sputnik Беларусь. На гэтым партале вядучы адпрацаваў 2 гады і 4 месяцы.

Аляксандр Памідораў. Фота mag.relax.by.

Што ж прымусіла Аляксандра Крывашэева (творчы псеўданім Памідораў) памяняць працу? «Ёсць пэўныя прафесійныя і асабістыя рэчы, з якімі я не мог пагадзіцца. Сысці мне адтуль было вельмі цяжка, мяне не хацелі адпускаць», — расказаў для «НН» музыка.

Ці не шкадуе ён, што ў свой час абраў менавіта гэты рэсурс для працы? «Не, абсалютна не шкадую. Гэта было маё асабістае рашэнне. Трэба тры разы вельмі моцна падумаць, каб мазаць гэтых людзей, як крамлёўскую агентуру. Хачу сказаць, што з прафесійнага гледзішча каманда «Спутніка» — вельмі моцная. І я хачу адзначыць сваю павагу да калектыву. Але, паўтаруся, што ёсць рэчы, з якімі я не магу пагадзіцца», — адзначыў Памідораў.

Цяпер ён будзе працаваць на радыё «Рокс», якое спецыялізуецца на шансоне. «Сышоў у жывы эфір. Слухаць мяне можна штодня ад панядзелка да пятніцы з 11 да 15 гадзіны», — працягвае шоумэн.

Памідораў — вядомы беларускамоўны рэп-выканаўца, удзельнік шматлікіх супольных праектаў, ад «Народнага альбома» да «Я нарадзіўся тут», вядучы многіх культурных падзей.

Агенцтва «Спутнік» — частка расійскага праекта Russia Today вядомага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва. «Спутнік» працуе ў трох дзясятках краін свету, у тым ліку ў Беларусі.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930