Знайсці
21.09.2018 / 20:006РусŁacБел

Расія рыхтавала ўцёкі Асанжа з Брытаніі

У 2017 годзе расійскія дыпламаты вялі таемныя перамовы з блізкім асяроддзем заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа ў Лондане з мэтай дапамагчы яму збегчы з Вялікабрытаніі ў Расію, паведамляе The Guardian.

Фота: flickr.com.

Паводле інфармацыі брытанскага выдання, расіяне хацелі таемна вывезці заснавальніка WikiLeaks з эквадорскага пасольства ў Лондане на дыпламатычным аўто і даставіць у іншую краіну.

Шматлікія крыніцы сказалі, што пунктам прызначэння мусіла быць Расія, дзе Асанжу не пагражала б экстрадыцыя ў ЗША.

Як даведалася выданне, аперацыя была запланавана на канец 2017 года. Заснавальніку WikiLeaks павінны былі выдаць дакументы аб тым, Эквадор дае яму палітычны прытулак, і забраць з пасольства на дыпламатычнай машыне.

Аднак, адзначае The Guardian, ад плана ўцёкаў у рэшце рэшт адмовіліся, ён быў занадта рызыкоўным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930