Знайсці
21.09.2018 / 18:2754РусŁacБел

Пра звальненне Івана Шылы напісалі «Вашынгтон Пост» і «Асашыэйтэд Прэс»

Міжнародныя СМІ звярнулі ўвагу на сітуацыю вакол звальнення з тэлеканала «Белсат» эсэмэмшчыка Івана Шылы. Яго звольнілі за іранічны допіс у фэйсбуку пра прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду. Афіцыйная фармулёўка — неадпаведныя паводзіны ў дачыненні да калегаў і ўсёй фірмы. Перад гэтым у Шылы адбылася публічная перапалка з дырэктаркай «Белсата» Агнешкай Рамашэўскай.

Іван Шыла. Фота з facebook.com.

Пра сітуацыю з Шылам напісала ўплывовае амерыканскае агенцтва «Асашыэйтэд Прэс»: «Сітуацыя з фотаздымкамі Трампа і Дуды ўключала звальненне рэпарцёра тэлебачання, якое фінансуецца дзяржавай. Адбылося гэта пасля таго, як ён адмовіўся выдаліць фотаздымак са сваёй старонкі ў фэйсбуку. Адзіны каментар, які ён дадаў да фотаздымка, былі словы: «Злева — прэзідэнт Польшчы».

Рэпарцёр Іван Шыла працаваў на «Белсаце», які транслюе навіны і іншыя праграмы з Польшчы ў аўтарытарную Беларусь. Ён сказаў, што стаў ахвярай «цэнзуры». «Белсат» абвінаваціў яго ў нелаяльнасці і сцвярджаў, што публікацыя фота кампраметуе нацыянальную бяспеку Польшчы, улічваючы важнасць вайсковага супрацоўніцтва ЗША і Польшчы».

Потым гэтую публікацыю ў сябе на сайце перадрукавала вядомая газета «Вашынгтон Пост».

Вялікую ўвагу гэтай сітуацыі надзяляюць польскія СМІ. Выданне Wprost.pl піша: «19 верасня Іван Шыла падзяліўся вядомым фотаздымкам Анджэя Дуды і Дональда Трампа ў момант падпісання сумеснай дэкларацыі. Шыла дадаў ад сябе, што «злева — прэзідэнт Польшчы». Праз дзень ён абвясціў, што «Белсат» завяршыў супрацоўніцтва з ім. Іван Шыла пазней апублікаваў вялікі пост, у якім падкрэсліў, што ў чацвер яго звольнілі без тлумачэння прычын. «Цягам 11 гадоў асноўным прынцыпам нашага тэлеканала з’яўляецца супрацьстаянне польскім палітычным канфліктам. Толькі гэта гарантуе выжыванне «Белсата». І smm-шчык быў звольнены за невыкананне сваіх абавязкаў. І, як вы можаце бачыць з сітуацыі, якая пачалася пасля гэтага, ён быў абсалютна недастойны даверу».

Wiadomosci.wp.pl таксама не абмінулі ўвагай тэму. «Журналіст Іван Шыла быў звольнены з працы на «Белсаце» за публікацыю фатаграфіі Анджэя Дуды з Дональдам Трампам у сацыяльных сетках. Рашэнне аб звальненні, як мы чулі ад супрацоўнікаў тэлеканала, прымалася Агнешкай Рамашэўскай, галавой «Белсата». Пад нявінным допісам Шылы, які не меў ніякіх злосных ці негатыўных каментароў, успыхнула бура. Падключылася кіраўніцтва тэлеканала, у тым ліку Агнешка Рамашэўская, дачка легендарнай Сафіі Рамашэўскай, дарадцы прэзідэнта Дуды».

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930