Знайсці
21.09.2018 / 17:375РусŁacБел

У Эстоніі асудзілі расійскага шпіёна

Хар'юскі павятовы суд Эстоніі вынес прысуд расійскаму шпіёну Яўгену Славіну, якога затрымалі 1 ліпеня па падазрэнні ў супрацоўніцтве з расійскім ГРУ, паведамляе Postimees.

Мужчына працаваў на ГРУ з красавіка 2016 года, калі даў на гэта адпаведную пісьмовую згоду.

Адным з заданняў, якія 32-гадовы грамадзянін Эстоніі выконваў для расійскай выведкі, была здабыча фотаматэрыялаў з месца будучага аэрадрома НАТА.

Атрыманую інфармацыю Славін перадаваў спецслужбе па тэлефоне, праз электронныя паведамленні, а таксама пры сустрэчах на тэрыторыі Расіі.

Яго прысудзілі да года і васьмі месяцаў пазбаўлення волі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера