Знайсці
21.09.2018 / 16:3746РусŁacБел

Лаўроў: Амерыканскія санкцыі прывядуць да падзення даверу да даляра

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што ўвядзенне ЗША новых санкцыяў супраць расіян і расійскіх кампаніі вядзе да рэзкага падзення даверу да даляравай сістэмы і самога даляра, перадае ТАСС.

Пры гэтым санкцыі ў дачыненні да кампаніі «Сухой», завода ў Камсамольску-на-Амуры, ён назваў чарговай праявай «нядобрасумленнай канкурэнцыі».

«У чарговы раз мы ўсе пераконваемся, што даляравая сістэма цалкам сябе дыскрэдытавала і давер да даляра падае вельмі рэзка», — заявіў Лаўроў.

Ён дадаў, што Расія робіць усё неабходнае, каб не залежаць ад ЗША, кантралюючых даляравую міжнародную фінансавую сістэму.

Раней Злучаныя Штаты ўнеслі ў санкцыйны спіс 33 грамадзян Расіі і расійскія кампаніі, звязаныя са сферай абароны і разведкай Расіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера