Знайсці
21.09.2018 / 15:0035РусŁacБел

Лукашэнка — Пуціну: Вельмі цікавыя ёсць выхады на рашэнне многіх пытанняў

Аляксандр Лукашэнка разлічвае на вырашэнне да канца года пытанняў, што стаяць на беларуска-расійскім парадку дня. Пра гэта ён заявіў сёння ў Сочы на перамовах з Уладзімірам Пуціным з удзелам кіраўніцтва ўрадаў дзвюх краін, піша БелТА

«Мы дакладна выконваем свае дамоўленасці, абавязацельствы, як беларусы, так і расіяне, мы з вамі, натуральна. Вы правільна сказалі: мы дамовіліся сустрэцца тут у больш шырокім коле. Менавіта ў гэтым коле. Павінен сказаць вам, што як беларусы, так і расіяне (урады) вельмі сур'ёзна папрацавалі пасля гэтага. Мне прэм'ер дакладваў пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Расіі — вельмі цікавыя ёсць выхады на рашэнне многіх пытанняў. І калі мы будзем рухацца ў гэтым кірунку, я ўпэўнены, што мы да канца года практычна ўсе пытанні развяжам», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Яны (пытанні) не такія складаныя, хоць з фінансавага пункту гледжання некаторыя цяжкія, бо ўвязаныя вялікія фінансавыя патокі. Тым не менш іх трэба вырашаць. І многае зроблена для таго, каб вырашыць і ў сельскай гаспадарцы праблемы, і ў нафтагазавай сферы. Праблем асаблівых з рашэннем пытанняў я не бачу», - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Уладзімір Пуцін адзначыў, што на мінулай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Сочы гаворка ішла аб бягучых справах, перспектывах развіцця як двухбаковых адносін, так і інтэграцыйных аб'яднанняў, у якія ўваходзяць Беларусь і Расія. «Дамовіліся аб тым, што мы сустрэнемся ў больш шырокім складзе. Тым больш ва ўрадзе Беларусі адбыліся істотныя змены. Нам трэба зверыць гадзіннікі па некаторых пытаннях. Некаторыя пытанні даўрэгуляваваць», — сказаў расійскі лідар.

Ён адзначыў, што зусім нядаўна ўзнікала шмат спрэчак па шэрагу кірункаў. «Скажам, у галіне сельскай гаспадаркі, па энергетычных пытаннях нам трэба некаторыя кропкі над «i» расставіць. Таму дамовіліся, што сустрэнемся ў шырокім складзе», - сказаў прэзідэнт Расіі.

У перамовах з расійскага боку бяруць удзел прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў, першы віцэ-прэм'ер — міністр фінансаў Антон Сілуанаў, віцэ-прэм'еры Аляксей Гардзееў і Дзмітрый Козак, а таксама пасол РФ у Беларусі, спецпрадстаўнік прэзідэнта Міхаіл Бабіч. З беларускага боку запрошаныя кіраўнік беларускага ўрада Сяргей Румас, віцэ-прэм'еры Ігар Ляшэнка, Ігар Петрышэнка, Міхаіл Русы, кіраўнік МЗС Уладзімір Макей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930