Знайсці
21.09.2018 / 13:4219РусŁacБел

Прычынай смерці прэзідэнта В'етнама стаў рэдкі вірус, ад якога няма лекаў. Дарэчы, ён прыязджаў у Беларусь

kremlin.ru

Прэзідэнт В'етнама Чан Дай Куанг, які памёр у пятніцу на 62-м годзе жыцця, пакутаваў на рэдкае віруснае захворванне. Пра гэта паведаміў Нгуен Куок Чыеу, кіраўнік спецыяльнага медыцынскага ўпраўлення В'етнама, адказнага за клопат пра здароўе кіраўнікоў гэтай краіны, паведамляе VnExpress.

«Гэта рэдкае і небяспечнае віруснае захворванне, ад якога ў свеце пакуль не існуе лекаў», — сказаў Нгуен Куок Чыеу.

Паводле яго слоў, гэтае захворванне ў Чан Дай Куанга было выяўлена ў ліпені 2017 года. З тых часоў яго лекавалі на радзіме, а таксама ў Японіі.

«Эксперты і дактары з Японіі займаліся лячэннем прэзідэнта каля года, але няма лекаў, каб цалкам вылечыць гэтую хваробу, яе можна было толькі замарудзіць», — сказаў Нгуен Куок Чыеу.

Нагадаем, што ў канцы чэрвеня 2017 года Чан Дай Куанг наведваў Беларусь.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера