Знайсці
21.09.2018 / 13:2145РусŁacБел

Польшча плануе размясціць «Форт Трамп» ля ўсходняй мяжы

Фота Twitter

Польшча хоча размясціць амерыканскую вайсковую базу на ўсходняй ці паўночна-ўсходняй мяжы, заявіў кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык у эфіры радыёстанцыі RMF FM.

У аўторак прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ЗША пакуль абдумваюць магчымасць размяшчэння ў Польшчы пастаяннай амерыканскай базы, а Варшава гатовая плаціць за яе «мільярды і мільярды даляраў».

«Яшчэ рана казаць аб канкрэтных месцах. Адно можна сказаць напэўна: мы хацелі б, каб такое рашэнне было прынята, каб такая база была размешчана дзесьці на ўсходнім флангу, на паўночным усходзе або на ўсходзе Польшчы», — сказаў Дворчык.

Пры гэтым ён настойвае, што амерыканская база павінна гарантаваць Польшчы бяспеку. «Усе разумеюць, што такое рашэнне аб размяшчэнні ў Польшчы пастаянных баз ЗША было б вельмі вялікай падзеяй, істотна адбілася б на бяспецы ўсяго рэгіёну і, вядома, Польшчы», — заявіў Дворчык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930