Знайсці
21.09.2018 / 13:01РусŁacБел

Жанчына паліла смецце, а спаліла хлеў з саломай

vzsar.ru

Здарэнне адбылося 19 верасня ў в. Балашы, што ў Вілейскім раёне, піша Рэгіянальная газета.

Пра тое, што ў яе двары гарыць хлеў, гаспадыня паведаміла выратавальнікам.

Калі тыя прыехалі, хлеў, а таксама салома ў ім і каля яго гарэлі адкрытым полымем.

У выніку пажару пабудова цалкам згарэла. Агонь пашкодзіў салому.

— Пажар здарыўся з-за таго, што гаспадыня побач з пабудовай паліла смецце. Яна сачыла за вошгнішчам, але ў нейкі момант адышлася за вадой, каб заліць рэшткі, што яшчэ тлелі. Тады з-за ветру агонь ізноў разгарэўся і перакінуўся на будынак, — распавёў інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Аляксандр Казакевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031