Даслаць навіну
Знайсці
2
Тата / адказаць
24.09.2018 / 14:50
Я як бацька магу сказаць, што кніжак для дзетак па-беларуску шмат, нават дзяржвыдавецтвы выпускаюць шмат размалёвак і развіваючых кніжачак даволі якасных.
0
Алена / адказаць
24.09.2018 / 15:19
беларускіх кніжак і праўда нямала. а вось дзіцячых песень вобмаль
4
Жор / адказаць
24.09.2018 / 18:02
Так. Кнiг даволi дастаткова. Проста у людзей розныя густы ды пажаданнi. Знаходзiу без цяжкасьцей i вершаваныя казкi Пушкiна у перакладзе, i Бурацiнна i г.д. Прычым у дзяржкрамах. Было б жаданне. А выданнее падручнiка - добрае памкненне. Але ж тут патрэбнае не толькi само жаданне ды навыкi малявання, але i адмысловыя веды па педагогiцы, лагапедыi i, безумоуна практыка навучання дзяцей грамаце.
0
Поня / адказаць
24.09.2018 / 20:35
Кніг дастаткова, але зноў жа, на які ўзрост? Для школьнікаў, так, сапраўды добрых перакладаў хапае - і Чыпаліна, і Нарнія, і Хобіт, здаецца, ёсць. А на самы малодшы ўзрост? Кнігі ёсць, а сапраўды якасных і прыгожых мала. Добра, што ў апошні час незалежныя выдавецтвы заварушыліся, хаця і кошт тых кніжак не такі ўж малы. Увогуле, узяць параўнаць асартымент кніг на беларускай мове (асабліва дзяржвыдавецтваў) з кнігамі сучасных рускіх выдавецтваў для дзяцей - "Clever", "Речь", "Мелик Пашаев". Не ведаю, як каму, а мне крыўдна становіцца. Хочацца, каб быў выбар. Тут сказалі пра выданне падручніка. Безумоўна, для гэтага трэба валодаць спецыфічнымі ведамі. Але, уж чаго я не планавала - дык гэта выдаваць падручнік. :) На кнізе напісана "Беларускі алфавіт у малюнках-гісторыях". І нічога болей.
0
Жор / адказаць
25.09.2018 / 07:23
Гэта усё цудоуна. I дай Вам Бог плену, безумоуна. Але i бацькi зараз iншыя, так, з iншымi патрэбамi. Як зараз усё грамадства апанавана IKEI, так i бацькi апанаваныя фiндусамiмi, цi хто там яшчэ есць? Зараз да , калi скажаш, што дзiце не ведае фiндуса цi маму му, дык пальцам пакруцяць. А як жа ж Васiль Вiтка, Артур Вольскi, Станiслау Шушкевiч, Рыгор Барадулiн, Эдзi Агняцвет, Лынькоу ды Лiпскi, той да Янка Маур....Вiдаць, яны ужо "нямодныя"? А Вам так, натхнення ды не забывайце, што i на нашай зямлi есць у каго павучыцца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера