Знайсці
21.09.2018 / 11:005РусŁacБел

Гітлер балатуецца на пасаду мэра горада ў Перу. Ленін абурыўся

YouTube-канал LaVozInforma Ancash

У Перу на пасаду мэра горада Юнгар балатуецца кандыдат па імені Гітлер Альба Санчэс. Гэта выклікала абурэнне з боку яго суайчынніка Леніна Уладзіміра Радрыгеса Вальвердэ, паведамляе ria.ru са спасылкай на Перуанскае радыё RPP.

Радрыгес Вальвердэ звярнуўся ў выбарчыя органы з патрабаваннем адмовіць Гітлеру ў рэгістрацыі на пасаду мэра.

Палітык заявіў, што не ведае пра існаванне гэтага чалавека і лічыць, што Леніна Уладзіміра Радрыгеса Вальвердэ выкарыстоўваюць праціўнікі, прасоўваюць іншага кандыдата.

Гітлер Альба Санчэс прадстаўляе правую партыю «Мы — Перу». У 2011-2014 гадах ён ужо займаў пасаду мэра Юнгара ад цэнтрысцкай партыі «Магчымасці Перу».

«Я добры Гітлер», — сказаў Альба Санчэс.

Кандыдат прызнаўся, што раней неаднаразова сутыкаўся з дыскрымінацыяй з-за свайго імені і збіраўся яго памяняць. Аднак пасля ён перадумаў, каб не пакрыўдзіць бацьку.

«Вядома, мой тата назваў мяне так, бо імя гучала экзатычна. Ён не ведаў гісторыю Гітлера», - дадаў палітык

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930