Даслаць навіну
Знайсці
3
Лiтэксперт / адказаць
21.09.2018 / 08:50
Цалкам слушны выбар -- адзiна магчымы пры гэтакiм шорт-лiсце. Шчыра вiншую, дарагi Алесь Сцяпанавiч!
3
HHH / адказаць
21.09.2018 / 09:29
Безумоўна, Разанаў прэмію заслужыў. Але ў шорт-лісьце былі цудоўныя кніжкі Валянціны Аксак, Вальжыны Морт... было з каго выбіраць.
1
Октавио Пас / адказаць
21.09.2018 / 09:45
И правильно сделали... хотя это и без вас ясно. Вопрос вот в чём, делается ли что-нибудь, чтобы ареал известности этого, чуть ли  ни в единственном числе, живого  беларуского классика,  расширялся, не ограничивался только своей станой, Польшей и Германией? Поможет ли ему в этом эта премия?
4
верх / адказаць
21.09.2018 / 09:48
Дзіўна, што не Хадановіч атрымаў... І то дзякуй Богу
2
андрушка / адказаць
21.09.2018 / 12:28
верх,так, слушна) А хадановіч мог атрымаць, нават і не знаходзячыся ў шорт-лісце 
6
РРР / адказаць
21.09.2018 / 13:06
верх,

Хадановіч яшчэ атрымае - бо талент, і ад гэтага нікуды не падзенесься. 
0
фцф / адказаць
21.09.2018 / 20:47
Разанаў - гэта паза-прэміямі, ці нават па-над імі. Гэта сапраўды творца ,  які сягнуў-у-ў... ўнь, як далёка, што і пасьлязаўтра яго яшчэ не ўсе зразумеюць.
0
партызан / адказаць
22.09.2018 / 09:11
Вітаю ўсіх твортяў - лекараў кволых беларускіх душаў...
1
Цвердазуб / адказаць
23.09.2018 / 08:41
У крузе падзей,  верагодных і меней,
паэтаў зямля нарадзіла нам жменей. 
Усяго не шмат, але шчодра талентам,
дарунак народу, пяшчотна памяць там. 
Вялікаю думкаю філосафа-генія
спявала магутна Ларыса Геніюш. 
Ад родных ніў, да бусла ў нябёсах
трывала пакуты Арсеннева лёсу. 
І граць не сціх пад шум гарматы
кліч Мурашкі - свабоды ад катаў! 
Ідзі! Агняцвета, запальвай знічкі,
частуй піянераў моўнай бруснічкай. 
Ой рана, на Івана, жаўнер, сумуеш:
Бандарыну ўспомні, зноў пашанцуе.
«Божа, наш бацька, мы твае людзі…» 
Зоф'ю М-к назаўжды не забудзем.  
Мову нашу зусім будуць нішчыць -
смела адгортвай старонкі Янішцыц. 
Падарожжа ў Вільню пад шлагбаўм? 
Зборнік ад Яўгеніі Пфляўмбаўм. 
Жонка-"дабрадзея" закалупала? 
Зборнік ад Анэліі Тулупавай. 
Калі ў бляску зор пачуеш кволасць,
ратуе Буйло Канстанцыі голас. 
І з каханкай па адноўленай зямлі, 
разам з Вераю Вярбой хадзі. 
Ну а потым, засумуеш кепска, 
бяры вершаў сшытачак Вішнеўскай. 
А раптоўна захварэе штось, 
прыдзе лекам Еўдакія Лось. 
Пры канцы як банадысь настане, 
явіцца ўжо Цётка ў піжаме. 

Былых часоў паўсталі гераіні 
самотным і вясёлым успамінам,
што дыхае ў падзяку іхняй страсці,
летуценнем мімаходу шчасця,
і гаротнай непазбежнай долі,
што імкнецца птушкаю да волі. 
Праглі быць яны празрыстымі, 
а калі спатрэбіцца - актрысамі, 
не хацелі гнуцца пад абставіны,
напрасткі хадзіць жадалі нам. 
І верылі ў тое, што друкавалі. 
І гэтаю верай краіну ўздымалі. 
Спявалі пяшчотна, і шчыра, і міла, 
а вам захаваць іх жыццё над магілай. 


Паводле верша "У крузе", Алеся Разанава. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера