Знайсці
21.09.2018 / 07:379РусŁacБел

Прэмію імя Арсенневай атрымаў Алесь Разанаў

20 верасьня, у дзень народзінаў Натальлі Арсеньневай, абвешчаны пераможца паэтычнай прэміі імя Натальлі Арсеньневай. Ім стаў Алесь Разанаў за кнігу «Перавыданае», піша Радыё Свабода.

Паводле вызначэньня фундатараў і журы, «найлепшай паэтычнай кнігай 2017 года названая «Перавыбранае» Алеся Разанава як сума мастацкіх адкрыцьцяў у разнастайных наватарскіх жанрах, якія, пашыраючы інтэлектуальныя далягляды беларускай культуры, зьмянілі і працягваюць мяняць аблічча сучаснай паэзіі».

«Творцы не спаборнічаюць паміж сабой. Творцы асягаюць далечыню. У кожнага творцы — свой адметны шлях», — прамовіў Алесь Разанаў, атрымліваючы ганаровую прэмію.

Сёлета ў шорт-лісьце прэміі імя Натальлі Арсеньневай было 9 паэтычных кніг:

  • Алесь Разанаў. «Перавыбранае». Выдавецтва Зьмітра Коласа, Менск.
  • Антон Францішак Брыль. «Цмачанка». Выдавецтва «Янушкевіч», Менск.
  • Вальжына Морт. «Эпідэмія ружаў». Выдавецтва «Логвінаў», Вільня.
  • Валянціна Аксак. «Завінены рай». Выдавецтва «Галіяфы», Менск.
  • Вольга Гапеева. «Граматыка сьнегу». Выдавецтва «Галіяфы», Менск.
  • Ігар Кулікоў. «Валадар загадак». Выдавецтва «Мэдысонт», Менск.
  • Іна Снарская. «Вогнепаклоньніца». Выдавецтва «Кнігазбор», Менск.
  • Міхаіл Рубін. «Пераклад зь іншага». «Издательские решения» па ліцэнзіі Ridero.
  • Усевалад Сьцебурака. «Сны дарог». Выдавецтва «Мэдысонт», Менск.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера