Знайсці
20.09.2018 / 19:582РусŁacБел

Danske Bank расказаў, як праз Эстонію адмывалі мільярды з СНД

Найбуйнейшы банк Даніі Danske Bank апублікаваў справаздачу аб тым, як праз яго эстонскі офіс былі адмыты мільярды з Расіі і іншых краін — былых рэспублік СССР, паведамляе LIGA.net.

Летась пракуратура Эстоніі пачала расследаванне па скарзе заснавальніка брытанскага фонду Hermitage Capital Management Уільяма Браўдара і яго прадстаўнікоў. Па іх версіі, 26 супрацоўнікаў банка маглі быць датычнымі да ашуканскай схемы ў Расіі, якую раней выявіў юрыст Hermitage Capital Сяргей Магніцкі, які памёр у 2009 годзе ў маскоўскім СІЗА.

У Hermitage Capital Management падазравалі, што ў схеме ўдзельнічалі высокапастаўленыя расійскія чыноўнікі.

Прадстаўнікі Hermitage Capital Management напісалі заяву на супрацоўнікаў Danske Bank і яго эстонскай «дачкі» ў паліцыю Даніі і Эстоніі. Пасля расследаванне супраць банка пачалі парыжскі суд вялікай інстанцыі і фінансавая інспекцыя Даніі. Затым да еўрапейскіх праваахоўнікаў далучыліся ЗША.

Danske Bank у 2017 годзе пачаў ўнутранае расследаванне, але не публікаваў яго вынікі.

Апублікаваная справаздача паказала, што праз эстонскую «дачку» за перыяд 2007-2015 гг. адмылі больш за $234 мільярды. Гэты аб'ём у шмат разоў перавышае ранейшыя ацэнкі.

З гэтай сумы больш за $30 мільярдаў звязаныя з Расіяй і былымі рэспублікамі СССР.

Danske Bank абвясціў, што яго галоўны выканаўчы дырэктар Томас Борген сышоў у адстаўку праз скандал.

Сам банк адзначае, што Борген не ствараў перашкод расследаванню, і што ён ні ў чым не парушыў свае службовыя абавязкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930