Знайсці
12.10.2018 / 09:307РусŁacБел

Як замовіць новую кухню і не памыліцца

Пра пяць галоўных памылак падчас замовы кухоннай мэблі распавядаюць «Цесляры».

Кухня ў сучаснай кватэры — гэта больш, чым проста памяшканне, дзе гатуецца ежа. Тут адбываюцца цёплыя сямейныя вячэры, душэўныя сустрэчы з сябрамі. Кожнаму хочацца мець густоўную і практычную кухню ды па магчымасці за яе не пераплачваць. Якія памылкі робяць гаспадары і гаспадыні, замаўляючы новыя кухні? Досведам дзеляцца «Цесляры».

Кухня «Гасцінец». Фасады: МДФ фарбаваны, фурнітура: blum, стальніца: пастформінг JUAN.

Памылка 1. Асобная кухонная пліта

Замаўляючы ўбудаваную кухню, гаспадары часам хочуць пакінуць асобную кухонную пліту. «Яна ж зусім новая!» — гучыць аргумент. Бывае, што пліта газавая, і замяняць яе на электрычную духавую шафу непрактычна.

Сапраўды, большасць духавых шафаў электрычныя, што павялічвае камунальныя плацяжы для аматараў выпечкі. Але тут варта суаднесці практычнасць убудаванай духавой шафы з эканамічнасцю таннейшай кухоннай пліты.

Кухня «Валока». Фасады: МДФ фарбаваны, фурнітура: Blum, стальніца: Juan.

Па-першае, газавыя духавыя шафы хоць і даражэйшыя за электрычныя, але на рынку прысутнічаюць. Таму пры жаданні можна паставіць і газавую варачную панэль, і газавую духавую шафу.

Па-другое, — і гэта найбольш важна пры вырабе мэблі — калі пліта застаецца асобнай, увогуле няма сэнсу замаўляць убудаваную кухню. Бо ў кухні, вырабленай пад памеры вашага памяшкання, шчыльна падагнаныя ўсе куты, а варачная панэль герметычна заразаецца ў стальніцу. Гэта робіць кухню даўгавечнай: яна без праблем праслужыць вам дзесяць год.

Калі ж пліта стаіць асобна, як бы акуратна вы не гатавалі, заўсёды нешта пральецца ды зацячэ між плітой і суседнімі шафкамі. Праз некалькі год корпусы тых шафак з ламінаванага ДСП будуць дэфармаваныя.

Калі ўжо збіраецеся пакідаць асобную пліту, лепей набыць за некалькі сот рублёў гатовую фабрычную кухню. А раз ужо ставіце ўбудаваную па індывідуальным праекце і плаціце адпаведныя грошы, дык лепш зрабіць выраб якасны і даўгавечны — з убудаванымі варачнай панэллю і духавой шафай.

 

Памылка 2. Пасудамыйка

Дакладней — яе адсутнасць.

Стандарт амерыканскай кухні 1960-х — пасудамыйка — праз паўстагоддзя дабраўся і да нас.

Але часта айчынныя навасёлы, плануючы рамонт у кватэры, пасудамыйку ставяць на апошняе месца ў спісе патрэбаў. А пасля, змяншаючы каштарысы, і ўвогуле выкідаюць са спісу. А потым, год праз некалькі, некаторыя кліенты просяць разабраць кухню, каб уціснуць нейкім чынам пасудамыйку…

Кухня «Аліцыя». Фасады: МДФ фарбаваны, фурнітура: BLUM, стальніца: масіў дуба.

Каб два разы не рабіць адну і тую ж працу, варта прадугледзець месца для гэтага кухоннага дэвайса загадзя. Нават калі сёння вы не жадаеце ставіць пасудамыйку — можна зрабіць адпаведнага памеру кухонны блок ды потым пры патрэбе замяніць яго на тэхніку.

Памылка 3. Выцяжка

Лічыцца, што паветра кухні павінна абнаўляцца сама меней дванаццаць разоў на гадзіну. Для кухні з газам гэты паказнік мусіць быць ад 20 разоў, для кухні з электрычнай варачнай панэллю — ад 15 разоў. Зыходзячы з гэтага, гаспадары выбіраюць магутнасць выцяжкі. Напрыклад, для невялікай кухні памерам 4 на 4 метры з вышынёй столяў 2,5 метра прадукцыйнасць выцяжкі павінна скласці 4 х 4 х 2,5 х 12 = 480 м3/гадзіна.

Кухня «Рагнеда». Фасады: МДФ фарбаваны, фурнітура: BLUM, стальніца: пастформінг EGGER, гофра выцяжкі ўбудаваная ў верхнія блокі кухні.

Але, набываючы магутную выцяжку, гаспадары не думаюць пра дыяметр вентыляцыйных шахтаў сваёй кватэры — і часам дыяметр гофры выцяжкі аказваецца большым.

І тады даводзіцца ставіць перахаднік. А гэта, па-першае, змяншае магутнасць выцяжкі (губляецца сэнс так старанна падабраных параметраў), а па-другое перахаднікі істотна павялічваюць гучнасць выцяжкі.

Такім чынам, выбіраючы выцяжку, варта ўлічыць і памер верхніх кухонны блокаў (калі выцяжка ўбудаваная і вы жадаеце схаваць гофру/кораб) і памер ды форму вентыляцыйнай шахты.

Кухня «Папараць-кветка». Фасады: МДФ фарбаваны, фурнітура: blum, стальніца: пастформінг JUAN.

Памылка 4. Кухонныя ручкі

Выбіраючы іх, вы павінны ўлічваць некаторыя акалічнасці.

Па-першае, калі ў вашай сям’і ёсць ці плануюцца маленькія беларусы, варта адмовіцца ад ручак з вострымі краямі.

Па-другое, не заўсёды дызайнеры кухні (не кажучы пра гаспадароў) улічваць ручкі на фасадах кутніх блокаў, якія пасля ўсталявання кухні не адчыняюцца цалкам, бо ручка аднаго фасада ўпіраецца ў ручку суседняга.

Кухня «Знічка» (офісны варыянт). Фасады: ДСП, стальніца: пастформінг EGGER.

Памылка 5. Не найлепшыя камплектуючыя

Многія вытворцы кухняў жадаюць прывабіць кліента ніжэйшай цаной і прапануюць непрактычную фурнітуру ці камплектуючыя.

Звярніце ўвагу на:

1) Петлі, якія мусяць быць з даводчыкам, каб фасады не ляпалі, калі зачыняюцца.

2) Цокаль, які прыкрывае кухонныя апоры, які трэба ставіць толькі пластыкавы — вечны. У адрозьненне ад цокаля з ДСП, які рассыпаецца праз некалькі год.

3) Механізмы для шуфляд, якія мусяць дазваляць шуфлядзе выкатвацца цалкам - гэта шарыкавыя напраўляючыя ці тандэм-боксы. У той час, як на ролікавых напраўляючых ці мета-боксах шуфляда толькі на 2/3 выкатваецца з кухоннага блока.

Кухня «Багач». Фасады: масіў дуба, фурнітура: BLUM, стальніца: кварцавы камень, арнамент на шкле - пескаструйны малюнак.

Цесляры зычаць вам поспехаў у рамонтна-будаўнічых працах і з радасцю прапануюць сваю дапамогу:

Сайт: www.cesliary.by

Фэйсбук: https://www.facebook.com/cesliary/

Інстаграм: https://www.instagram.com/cesliary/

Тэлефон: +375 29 606 38 38

Cкажыце кодавае слова: «Наша Ніва» і атрымаеце зніжку на мэблю па індывідуальнай замове ў 10%.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера