Знайсці
20.09.2018 / 15:481РусŁacБел

Суд адправіў Марын Лё Пэн на псіхіятрычную экспертызу

Wikimedia Commons

Французскі суд вырашыў падвергнуць лідара правай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Лё Пен псіхіятрычнай экспертызе, паведаміла палітык на сваёй старонцы ў твітары. Прычынай для гэтага стала расследаванне справы з 2015 года аб публікацыі Лё Пен кадраў са смяротнымі пакараннямі, якія здзейснілі ісламісты.

Лё Пен у сваім твітары апублікавала копію пастановы, з якой вынікае, што яе абвінавачваюць у «распаўсюдзе паведамленняў гвалтоўнага, парнаграфічнага характару, даступных непаўналетнім». У сувязі з гэтым яна павінна прайсці псіхіятрычную экспертызу, у рамках якой эксперты павінны будуць адказаць на восем пытанняў. У прыватнасці, ім трэба будзе высветліць, ці ўсведамляла Лё Пэн наступствы сваіх дзеянняў пры публікацыі.

«З-за асуджэння жахаў ІД твітамі правасуддзе адпраўляе мяне на псіхіятрычную экспертызу! Як далёка яны зойдуць?» — напісала Лё Пен.

Публікацыі, якія сталі падставай для расследавання, былі зробленыя Лё Пен у 2015 годзе. Тады журналіст тэлеканала BFM параўнаў «Нацыянальны фронт» Лё Пен з экстрэмісцкімі групамі накшталт «Ісламскай дзяржавы». Лё Пен адказала крытыку, апублікаваўшы ў сваім Twitter фота пакарання амерыканскага журналіста Джэймса Фоўлі і іярданскага лётчыка, якія трапілі пад руку баевікам ІД падчас аперацыі ў Іраку. Фоўлі быў абезгалоўлены ісламістамі, а лётчык — спалены жыўцом. Такім чынам палітык паспрабавала прадэманстраваць розніцу «Нацыянальнага фронту» і ІД.

Публікацыя гэтых кадраў выклікала публічны скандал.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930