Знайсці
20.09.2018 / 14:289РусŁacБел

Мядзведзеў: Наступныя шэсць гадоў будуць няпростыя для расійскай эканомікі

Фота з сайта урада Расіі

Наступны шасцігадовы цыкл у расійскай эканоміцы будзе няпростым праз санкцыі, гандлёвыя войны і пратэкцыянізм. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў на пасяджэнні ўрада ў чацвер.

«Усе мы разумеем, што пачатак гэтага шасцігадовага цыклу наўрад ці будзе простым. Мы павінны ўлічваць сітуацыю на сыравінных і фінансавых рынках, а таксама не ў меншай ступені магчымае пашырэнне гандлёвых войнаў і ўзмацненне пратэкцыянізму і санкцыйнага ціску», - сказаў прэм'ер-міністр

Па словах Мядзведзева, Расія будзе выбудоўваць эканамічную палітыку так, каб упэўнена развівацца нават у такіх «не зусім спрыяльных умовах» і «забяспечыць устойлівае павышэнне ўзроўню жыцця».

Кіраўнік урада заклікаў «узважана ацаніць макраэканамічныя ўмовы, у якіх давядзецца працаваць на працягу бліжэйшых шасці гадоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930