Даслаць навіну
Знайсці
20.09.2018 / 13:40 15

Крама сувеніраў распрацавала серыю футболак «Фемінізм», але яны атрымаліся сэксісцкімі ФОТЫ

Крама сувеніраў «Ёгуртны торт» прэзентавала аўтарскую серыю прынтоў для футболак, а таксама кепкі пад назвай «Фемінізм». Грошы на іх друк энтузіясты праекта пачалі збіраць на краўдфандынгавай пляцоўцы «Вулей».

«Калекцыя «Фемінізм» — гэта першыя ў свеце прынты, якія паляпшаюць твае прафесійныя навыкі (феміністкі могуць памнажаць на 2 усе значэнні характарыстык, напісаных на майках). Гэтыя прынты пасуюць толькі дзяўчатам з моцным характарам, якія сапраўды ведаюць, як дасягаць сваіх мэтаў», — значыцца ў апісанні праекта.

Павялічыць выяву

Усё б нічога, але самі прынты папахваюць сэксуальнай аб'ектывацыяй: на футболках збіраюцца друкаваць аголеных дзяўчат.

Пытанне выклікае і апісанне: «Плюс адзін да памераў вашых грудзей і попы».

Павялічыць выяву

Стваральнікі праекта апраўдваюцца тым, што ўсё гэта — іронія і яны «не прэтэндуюць на званне фемінісцкага праекта».

«У фемінізму як грамадскага руху ёсць свая ідэалогія, тэорыя і практыка. Такая ж матчастка, як у эколагаў, у тых, хто абараняе правы дзяцей, людзей з інваліднасцю і гэтак далей. Пры гэтым феміністкам часцяком больш за іншых трэба даказваць сваё «права на жыццё». Напісаць гадасць ці глупства пра людзей з інваліднасцю ўжо сацыяльна непрымальна і аджартавацца пра адсутнасць пачуцця гумару не атрымаецца. А пра фемінізм і феміністак можна, а калі жартаў не разумееце, гэта вашы праблемы. Крэатыўныя людзі — яны такія, межы бачаць выбарачна», — абураецца кіраўніца арганізацыі «Гендарныя перспектывы» Ірына Альхоўка.

Nina.nn.by

8
Вадзім / адказаць
21.09.2018 / 10:55
Фемінізм у побыце - сінонім фашызма, дамастрой з адваротным знакам. Любімы спосаб зацьвердзіцца ў феміністак - зьневажаць мужчын, рассказваць што "членаносцы" убогія ад прыроды і ня здольныя на адэквантныя паводзіны з-за гарманальнага фону бо маюць той самы чэлес і ядры. Выхаванне дачок пабудавана на пастаянным супрацьпастаўленні мужчынскаму полу і настройванні на чаканне агрэсіі і на прэвентыўную агрэсію. Дастаткова любой дзяўчыне з псіхалагічнымі праблемамі заявіць што яна феміністка і яна мае поўную індульгенцыю паводзіць сябе як хамло.
4
Аляксандр comrade / адказаць
21.09.2018 / 11:18
Что мне здесь нравится, это то что феминистка Ирина Альховка наконец признала и приравняла феминисток к людям с инвалидностью. Ведь, грешно (зачеркнуто) социально неприемлемо смеяться над больными людьми. Понимаете, над социалистами смеяться можно, над консерваторами можно, а вот над инвалидами нельзя. И дама сама своей цитатой определила место феминизма не в группе "консерватизм, либерализм и т.д.", а в группе людей с инвалидностью. Т.е. феминизм сами феминистки считают не идеологией, а болезнью. Что и требовалось доказать!!!
3
хамса / адказаць
21.09.2018 / 12:45
феміністкі не тым займаюцца.. вось - https://www.infoniac.ru/news/Kitaiskomu-inzheneru-nadoelo-iskat-zhenu-i-on-sozdal-sebe-zhenu-robota.html - жанчыны хутка будуць непатрэбны.. гэта феміністак не напружвае?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31