Знайсці
20.09.2018 / 11:314РусŁacБел

Генпракуратура: Па некаторых частках «наркатычнага» 328-га артыкула будзе зніжана пакаранне

sk.gov.by

20 верасня ў Мінску прадстаўнік Генеральнай пракуратуры заявіў, што па ч. 2 і ч.3 арт. 328 КК будзе зніжана мінімальнае пакаранне — на два гады.

— У першым чытанні прыняты законапраект аб унясенні змяненняў у шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за ўчыненне нарказлачынстваў.

У артыкуле 328, частках 2 і 3 будзе зніжана ніжняя мяжа пакарання. Калі па ч. 2 было ад 5 гадоў, то будзе ад 3 гадоў. Калі па ч.3 было ад 8 гадоў, то будзе ад 6 гадоў.

— Гэта дае магчымасць выбарча падыходзіць да пакарання ў залежнасці ад цяжару злачынства і ад асобы абвінавачанага, — заявіў сёння ў Мінску начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем законаў у дзейнасці органаў дазнання Генеральнай пракуратуры Салаўдзі Магамадаў.

У найбліжэйшы час законапраект разгледзіць парламент. Прадстаўнік Генпракуратуры ўдакладніў, што пакуль не плануецца змяняць пакаранне па ч. 1 арт. 328, але «ўсё наперадзе».

Сёння ў Мінску праходзіць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, на якой прадстаўнікі сілавых структур Беларусі і Расіі абмяркоўваюць прафілактыку злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркотыкаў. Як паведаміў першы намеснік старшыні СК Аляксей Волкаў, камітэт унёс прапанову, каб сумеснае набыццё, перавозку і ўжыванне наркотыкаў кваліфікавалі па ч. 1 арт. 328 КК.

- Гэта адэкватны падыход і адказвае прынцыпам гуманізму, - адзначыў Аляксей Волкаў

Кацярына Барысевіч, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031