Знайсці
20.09.2018 / 10:2625РусŁacБел

Раскапалі магілу, намалявалі палавы орган каля храма. У Клімавічах затрымалі хлопца і дзвюх дзяўчат

Крымінальныя справы за хуліганства і апаганьванне магілы распачалі ў Клімавічах у дачыненні да трох падлеткаў — хлопца і дзвюх дзяўчат. Яны раскапалі магілу і пакінулі непрыстойныя надпісы і малюнкі каля храма, піша «Родная ніва».

Апаганьванне магіл адбылося яшчэ ў сярэдзіне лета. Непрыстойныя надпісы і малюнкі з'явіліся на арцы ля царквы і будынка нядзельнай школы ў канцы жніўня. А ў пачатку верасня міліцыя высветліла асобы падазраваных — яны цяпер у СІЗА.

Паводле інфармацыі міліцыі, Аляксандр (імёны падазраваных тут і далей зменены) стаў лічыць сябе апатэістам, г.зн. абыякава ставіўся да існавання або неіснавання Бога. Разам са знаёмымі Вольгай і Наталляй яны намалявалі на арцы каля царквы мужчынскі палавы орган і падпісалі малюнак словам з трох літар. А на сцяне нядзельнай школы падлеткі пакінулі надпіс на англійскай мове, які ў перакладзе на беларускую азначае «Няхай жыве сатана». Побач намалявалі пяціканцовую зорку.

Высветлілася, што да гэтага выпадку дзве сяброўкі на могілках апаганілі магілу. Ім «было цікава паглядзець, што ў зямлі адбываецца з трупам». Выбраўшы старую магільную пліту і скарыстаўшыся металічнай таблічкай з датамі жыцця і смерці аднаго з нябожчыкаў, дзяўчаты сталі выкопваць яму. Задуманае так да канца яны і не давялі — вырашылі працягнуць на наступны дзень, але так і не вярнуліся на месца злачынства.

Клімаўчанам пагражаюць турэмныя тэрміны да 3 гадоў — кожнаму.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031