Знайсці
20.09.2018 / 10:271РусŁacБел

Традыцыйны Талькаўскі фэст сёлета пройдзе 7 кастрычніка

Паважаныя сябры! Запрашаем да нас на свята паэзіі, народнай і бардаўскай музыкі ў нядзелю, 7 кастрычніка.

Талькаўскі фэст — свята паэзіі, народнай і бардаўскай музыкі — праходзіць з 2002 года ў мястэчку Талька. Ад 2007 года сустрэча адбываецца толькі на прыродзе — Коласавай паляне, што знаходзіцца ў лесе за Таллю. 

На наша свята мы запрашаем бардаў, паэтаў, усіх, хто любіць беларускую музыку, паэзію, танцы.

Збіраемся ля Талькаўскага клуба ў 12 гадзін. Дабрацца можна электрычкай на Асіповічы, Жлобін, Бабруйск да станцыі Талька.

Пытанні па тэлефоне 80293779959 ці на электронную пошту [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930