Знайсці
19.09.2018 / 22:001РусŁacБел

У Барысаве з інтэрната каледжа зніклі двое падлеткаў. Аднаго знайшлі, а другога шукаюць

У Барысаве знік навучэнец каледжа, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Спачатку барысаўскай міліцыі стала вядома пра знікненне двух вучняў 3-га курса: Аляксандра Вітальевіча Пручкоўскага 2001 года нараджэння і Цімура Дзмітрыевіча Ерамадзэ 2002 года нараджэння. Яны 12 верасня вышлі з інтэрната навучальнай установы і не вярнуліся. Раней хлопцы неаднаразова сыходзілі з інтэрната і маглі адсутнічаць некалькі сутак.

Цімура Ерамадзэ ўжо знайшлі, хлопчыка вярнулі ў інтэрнат, а Аляксандра яшчэ шукаюць. Яму на выгляд 17 гадоў, рост 175 сантыметраў, сярэдняга складу, твар авальны, смуглявы, коратка стрыжаны. Быў апрануты ў сінія спартовыя штаны, майку з выявай жывёл, цёмна-сінюю шапку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930